11.04.2025 у бібліятэцы школы было праведзена пазакласнае мерапрыемства па беларускай літаратуры "Чароўны куфэрак "Залацінкі народнай мудрасці" у выглядзе квэст-гульні для 7-х класаў.
Вучні падзяліліся на дзве каманды і ўпарта змагаліся.
Квест-гульня ўключала шэсць этапаў. Каманды пачалі з адгадвання загадак, што аказалася для іх вельмі простай задачай. Працягвалася гульня крыжаванкамі на хуткасць па тэорыі літаратуры, вызначэннем імёнаў пісьменнікаў па фотаздымку, напісаннем працягу верша. Вучні сумяшчалі пачатак і канец прыказак, адказвалі на пытанні. З кожным заданнем каманды справіліся цудоўна, беспамылкова.
Каманда пераможцаў атрымала дыплом I ступені, астатнія удзельнікі мерапрыемства - сертыфікат. Дыплом і сертыфікат былі выдадзены не для прыгажосці, іх можна выкарыстаць на ўроку літаратуры для павышэння адзнакі пры дамове з астатнімі членамі каманды. Вучні адначасова ўзнавілі ў памяці школьную праграму за 5-7 клас, адчулі сябе паэтамі і старанна папрацавалі ў сяброўскай атмасферы.
Правяла мерапрыемства настаўнік беларускай мовы і літаратуры М.В. Курко.
