Архив новостей © Боровлянская сш №3
20.02.2021
Дзень роднай мовы

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Абвешчаны ён у лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Мова – гэта люстэрка культуры і форма яе існавання, духоўнае аблічча і сутнасць.
20 лютага ў дзяржаўнай установе "Бараўлянская сярэдняя школа №3" у рамках правядзення Міжнароднага дня мовы быў праведзены рад мерапрыемстваў для папулярызацыі беларускай культуры. Гасцёўня пачалася літаратурна-музычнай кампазіцыяй "Мове сваёй прысвячаю…", дзе навучэнцы "праспявалі" гімн роднай мове радкамі з вершаў беларусскіх паэтаў. Затым навучэнцы рызышліся па станцыях, на якіх дэгуставалі стравы і напоі беларускай кухні (верашчака, гарбата са скрыпеню, чабору, ліпавага цвету), прымалі удзел у лінгвістычнай гульні "Залацінкі народнай мудрасці". Фіналам мерапрыемства стаў майстар-клас па стварэнні сурвэтак з нацыянальным арнаментам у творчай майстэрні "Пасланні ад продкаў".

ЯНДЕКС.МЕТРИКА