Настаўнікі БСШ №3 гатовы перайсці на новую прыступку ў сваёй прафесійнай дзейнасці (атрыманне катэгорыі) і пацвердзіць гэта адкрытымі ўрокамі!
23 лістапада 2024 г. настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Наталляй Леанідаўнай Станкевіч было праведзена адкрытае пазакласнае мерапрыемства «Смачная гісторыя Беларусі» з вучнямі 5-х класаў.
Падчас пазакласнага мерапрыемства Наталля Леанідаўна расказала вучням цікавыя звесткі пра беларускую нацыянальную кухню. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у віктарыне, інтэрактыўнай гульні, творчым конкурсе выразнага чытання. Вучні па чарзе дэкламавалі творы Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Пімена Панчанкі, Рыгора Барадуліна, дзе апяваюцца беларускія стравы. Самыя актыўныя вучні атрымалі смачныя рэцэпты беларускай кухні.
У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі падкрэслілі карысць беларускіх страў і важнасць захавання ў памяці традыцый народа, адметных асаблівасцей беларускай нацыянальнай кухні.
25.11.2024 адбыўся адкрыты урок беларускай літаратуры ў 7 "А" класе па тэме "Анатоль Вярцінскі "Рэквіем па кожным чацвёртым", праведзены Марыяй Валер'еўнай Курко.
Галоўнай мэтай было асэнсаванне падзей Вялікай Айчыннай вайны на аснове аналізу вершаванага твора.
«Дзеці, вы вывучылі урок?
Дзеці, вы праспрагалі?
Я іду,
ты ідзеш,
а ён не ідзе,
ён мёртвы.
Я пяю,
ты пяеш,
маўчыць кожны чацвёрты.
Мы ідзём,
ідзеце вы.
Грунт пад нагамі цвёрды.
Яны не ходзяць — не жывы
кожны чацвёрты»
У вучнях было абуджана пачуццё болю за страты, нанесенае беларускаму народу ў час вайны.
Нам трэба помніць аб трагічных уроках гісторыі, каб не паўтараць страшных памылак, каб пабудаваць міралюбівае і адкрытае грамадства.
Жадаем поспехаў нашым настаўнікам!



